Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Публіцысты

Аляксандр Мікалаевіч Бадак нарадзіўся 28 лютага 1966 г. у вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Бацька памёр заўчасна, маці, Марыя Платонаўна, адна выхоўвала двух сыноў, Сашу і Сяргея. Аляксандр школьнікам любіў паэзію С. Ясеніна, Я. Коласа, А. Вазнясенскага. Атрымліваў падказкі да творчасці ад супрацоўнікаў раённай газеты «Будаўнік камунізму» Вікенція Шталя, Кастуся Турко, Уладзіміра Гурыновіча, з таго часу пасябраваў з журналістыкай.

Павел Андрэевіч Місько нарадзіўся 14 сакавіка 1931 г. у вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1955).

Сяргей Рыгоравіч Анісаў нарадзіўся 19 кастрычніка 1906 г. у вёсцы Тур’я Краснапольскай воласці Магілёўскай губерні (цяпер Краснапольскі раён Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. З 1918 г. у камсамоле на Краснапольшчыне, адзін з арганізатараў «кружка інтэрнацыяналістаў». У гэты час піша свае першыя заметкі ў газету «Набат молодёжи» — орган Гомельскага губкама камсамола.

Аляксандр Самойлавіч Мартынаў (Саул Самуілавіч Пікер) нарадзіўся 24 снежня 1865 г. у г. Пінску Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і купца, які гандляваў лесам. Вучыўся ў рэальным вучылішчы. З юнацтва захапіўся рэвалюцыйнымі ідэямі. «Я пошёл пропагандировать крестьян, сплавлявших плоты по Припяти. Когда я весьма непочтительно отозвался о царе, крестьяне решили меня утопить и бросили меня с плота в воду», — так Аляксандр Мартынаў напісаў у аўтабіяграфіі.

Юрый Лявонцьевіч Саланевіч нарадзіўся 17 снежня 1955 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. З дзяцінства пісаў вершы і замалёўкі. У школе любіў урокі хіміі. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 4 г. Пінска вучыўся ў Днепрапятроўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце (1973–1978) па спецыяльнасці «Тэхналогія пластмас».

Мікалай Васільевіч Церашчук нарадзіўся 16 кастрычніка 1955 г. у весцы Залессе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У час Вялікай Айчыннай вайны фашысты знішчылі вёску, выгналі людзей. Пасля вызвалення жыхары вярнуліся, пачалі аднаўляць сядзібы.

Васіль Антоніевіч Катовіч нарадзіўся 22 сакавіка 1849 г. у вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці), дзе з даўніх часоў жылі і працавалі на пастырскай ніве яго продкі. Род Катовічаў мае пісьмовае пацверджанне з 1570 г., калі нарадзіўся Ян Катовіч, будучы «святар грэцкі». У сям’і Антонія Катовіча было пяцёра сыноў, і ўсе сталі святарамі.

Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч нарадзіўся 6 студзеня 1964 г. у вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Бацька працаваў у калгасе, маці была настаўніцай малодшых класаў. Пачатковую школу скончыў у вёсцы, а сярэднюю — у Пухавічах. Любіў урокі беларускай літаратуры і гісторыі, зацікавіўся краязнаўчай дзейнасцю, пачаў пісаць у газеты.

Адам Бярнард Міцкевіч нарадзіўся 24 снежня 1798 г. у фальварку Завоссе Навагрудскага павета Літоўскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сын збяднелага шляхціца Мікалая Міцкевіча (1765–1812), адваката ў Навагрудку, які належаў да старадаўняга, беларускага шляхецкага роду Міцкевіч-Рымвідаў. Адам быў ахрышчоны ў фарным касцёле Навагрудка 12 лютага 1799 г.

Лукаш Апанасавіч Бэндэ нарадзіўся 1 лістапада 1903 г. у вёсцы Шчакоцк Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У гады Грамадзянскай вайны служыў кавалерыстам у Чырвонай арміі на Урале і ў Сібіры. У Чалябінску быў прыняты ў рады партыі. У 1922 г. пераведзены на працу ў Беларусь, дзе летам 1923 г. прымаў удзел у «ліквідацыі бандытызму» на Барысаўшчыне, быў паранены.

Старонка 2 з 6